Advertisement
А вы памятаеце, якія зёлкі заварвалі вашы бабулі?Мята, ліпа, чабор, святаяннік… Напэўна, у кожнага з нас ёсць успаміны пра пахі і смакі роднага дома.
Фундацыя Kultura w Nas запрашае беларусаў Варшавы на цёплую сустрэчу «Białoruskie napary — Zioła, tradycje i dawne receptury».
Мы хочам разам узгадаць беларускія традыцыі прыгатавання травяных напояў, пагаварыць пра старадаўнія рэцэпты і пра тое, якое месца зёлкі займалі ў паўсядзённым жыцці нашых продкаў.
Але самае галоўнае — гэта магчымасць сустрэцца, пазнаёміцца, пагаварыць па-беларуску і правесці час у добрай кампаніі.
Калі: нядзеля, 1 лістапада, 14:00
Дзе: Tea Point Warsaw
ul. Ząbkowska 2, Варшава (уваход з боку вул. Targowej)
А цяпер у нас пытанне да вас!
Якія зёлкі заварвалі ў вашай сям’і? Можа, вы памятаеце асаблівыя рэцэпты сваіх бабуль ці дзядуль?
Падзяліцеся ў каментарыях! Нам вельмі хочацца сабраць гэтыя маленькія часцінкі беларускай культуры і захаваць іх.
Хочаце далучыцца да нас? Проста прыходзьце!
Не патрэбныя ні спецыяльныя веды, ні папярэдні запіс — толькі ваша цікаўнасць і жаданне правесці час разам.
Будзем рады кожнаму! Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і прыносьце з сабой добры настрой!
Давайце захоўваць нашы традыцыі, нават калі мы далёка ад дома!
Арганізатар: Fundacja Kultura w NAS
Wydarzenie finansowane ze środków m.st. Warszawy.
Advertisement
Event venue
Tea Point Warsaw, Ząbkowska 2 ,Warsaw, Poland
Tickets