Advertisement
Лаўрэатка прэміі Ежы Гедройця, аўтарка «Перамены месцаў» Югася Каляда прэзентуе ў Вільні новы раман «Вандроўка ліфтам» (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2026). Сустрэча ладзіцца ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, які пройдзе ў літоўскай сталіцы 16–18 кастрычніка.Запрашаем паслухаць пісьменніцу, задаць ёй пытанні пра творы, творчасць ды жыццё, купіць свежую кнігу і ўзяць аўтограф!
З анатацыі: «Вандроўка ліфтам» пачынаецца як спэкулятыўная фантастыка пра будову таго сьвету — зь ліфтамі, таймлайнамі жыцьця, белым туманам і бюракратыяй, — але паступова ператвараецца ў псыхалягічны раман пра віну, згубленае каханьне, страчанае сяброўства, дурацкія памылкі маладосьці, балючыя стасункі бацькоў і дзяцей. І раптам выводзіць туды, дзе асабістае жыцьцё аднаго чалавека злучаецца зь пераломнымі падзеямі ў лёсе ўсёй Беларусі. Дзеяньне рамана адбываецца адначасова ў Менску дзевяностых, нулявых, у дваццатым годзе — і ў тым дзіўным месцы, дзе ўжо няма ніякага часу.
Мадэратар сустрэчы з Югасяй Калядой — Уладзіслаў Гарбацкі.
Уваход вольны.
🕖 19:15—20:00, 17 кастрычніка, субота
📍 Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25
Advertisement
Event venue
Tautinių bendrijų namai, Raugyklos g. 25,Vilnius, Lithuania
Tickets