Advertisement
📖 #каб не ср@лі галубы — на два галасы і пад гітару 🎸📚 24 лістапада ў Варшаве — чарговая прэзентацыя кнігі Змітра Дзядзенкі «#каб не ср@лі галубы»!
🎤 Гэтым разам — не толькі вершы і размовы пра літаратуру. Аўтар будзе яшчэ і спяваць ды граць на гітары!** 🎸 Так што нас чакае літаратурна-музычная сустрэча з добрай порцыяй іроніі, сатыры і беларускага гумару.
📰 Чарговая дэвальвацыя, падзенне корпуса рэактара, арышт дырэктара «Уралкалію»... Здавалася б, што тут паэтычнага? Але для Змітра Дзядзенкі нават самыя абсурдныя навіны станавіліся нагодай для вершаў. Сабраныя разам, яны склалі своеасаблівы паэтычны летапіс эпохі «позняга лукашызму».
🕊️ А чаму галубы?
Пікасо бачыў у іх сімвал міру. Аўтар жа, паназіраўшы за гэтымі птушкамі ў Беларусі, Манголіі, Польшчы ды іншых краінах, прыйшоў да высновы, што галубы пакідаюць пасля сябе не толькі сімвалічную спадчыну, але і цалкам матэрыяльныя сляды. 💩
💰 Зрэшты, народная прыкмета абяцае таму, на каго трапіць галубіны «падарунак», фінансавую ўдачу. Дык, можа, і кніга прынясе чытачам шчасце, а аўтару — славу і заслужаны ганарар? 😁
🎶 Запрашаем на сустрэчу з Змітром Дзядзенкам! Будуць вершы, песні, гітара, размовы і, вядома, магчымасць набыць кнігу! 📚
📅 24 лістапада (аўторак)
🕕 17:30 — дзверы
🕕 18:00 — пачатак
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności / прастора Kamunikat.shop
🏠 Варшава, ul. Oleandrów 6/2
🕊️ Прыходзьце, але па дарозе сцеражыцеся галубоў! 😉
Advertisement
Event venue
Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności, ulica Oleandrów 7, 00-629 Warszawa, Polska, Warsaw, Poland
Tickets