#StayHappening
Tue, 19 Jan, 2027 at 07:00 pm UTC+01:00

Сяргей Лескець «Шэпт» (спектакль 16+)

  • Terminal Kultury Gocław - filia CPK · Warsaw
Inexkult Publisher / Host Inexkult
Share
\u0421\u044f\u0440\u0433\u0435\u0439 \u041b\u0435\u0441\u043a\u0435\u0446\u044c \u00ab\u0428\u044d\u043f\u0442\u00bb (\u0441\u043f\u0435\u043a\u0442\u0430\u043a\u043b\u044c 16+)
Advertisement
«Шэпт» — гэта тэатральная замова, у якой галоўным інструментам з’яўляецца голас: моцны і ціхі, гладкі і шорсткі, малітоўны і зямны. Спектакль пераносіць гледача ў свет беларускіх шаптух і знахарак — жанчын, што лячылі словам, нашэптвалі на ваду, травы, агонь. У аснове пастаноўкі — дзевяцігадовае даследаванне фатографа і антраполага Сяргея Лескеця. Спачатку гэта былі фотапартрэты і дзённікавыя нататкі, якія перараслі ў кнігу, выставу і, нарэшце, у сцэнічнае дзеянне. «Шэпт» стварае на сцэне рытуальную прастору, дзе кожны глядач становіцца сведкам сакральнага. Гераіні спектакля — пяць шаптух, кожную з якіх увасабляе адна акторка. Яны лякуюць страх, ачышчаюць вадой, абараняюць хаты ад маланкі, хрысцяць душы ненароджаных дзяцей. Чырвоная нітка, што з’яўляецца падчас дзеі, злучае рытуал, памяць і жыццё, ствараючы ахоўны знак на сцэне. Мінімалістычная сцэнаграфія, дакументальныя тэксты, гукавыя вобразы і жывы голас ператвараюць спектакль у духоўны досвед — далікатны, але моцны. Гэта шэпт, які нельга перакрычаць, таму што ён гучыць з глыбіні.
Ролі выконваюць: Святлана Анікей, Дзмітрый Лук’янчык, Міхаіл Зуй
Музыка: Дзмітрый Лук’янчык
Прадзюсарка: Вольга Кулікоўская / Fundacja INEXKULT
Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.
Пряцягласць — 60 хвілін.
Advertisement

Event venue

Terminal Kultury Gocław - filia CPK, ulica Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24, 03-982 Warszawa, Polska, Warsaw, Poland

Tickets
Concerts, fests, parties, meetups — all the happenings, one place.

Ask AI if this event suits you

Keep the plans coming

More events in Warsaw

Warsaw is happening.

See everything else that’s on — concerts, markets, comedy and more.