#StayHappening
Sat, 31 Oct, 2026 at 01:10 pm UTC+01:00

«Разьюшанасьць і любоў» у час крызісу

  • U Lužického semináře, 118 00 Praha, Česko · Prague
Share
\u00ab\u0420\u0430\u0437\u044c\u044e\u0448\u0430\u043d\u0430\u0441\u044c\u0446\u044c \u0456 \u043b\u044e\u0431\u043e\u045e\u00bb \u0443 \u0447\u0430\u0441 \u043a\u0440\u044b\u0437\u0456\u0441\u0443
Advertisement
Прэзэнтацыя кнігі М. Шчура «Разьюшанасьць і любоў. Успаміны кліматычнага актывіста» (Rozum Media, 2026) на праскай «Прадмове».
Гутарка пра аўтафікшн, антылітаратуру, бітніцкую традыцыю, гонза-журналістыку і свабоду мастацкага выказваньня.
Удзельнічаюць:
Макс Шчур, аўтар
Павел Лягчылаў, выдавец
Калі: субота 31 кастрычніка. Пачатак а 13:10. Уваход вольны
Кніга «Разьюшанасьць і любоў. Успаміны кліматычнага актывіста» — вольны працяг 900-старонкавай «Спробы экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» (SayBeat, 2025) — узьнікла ня менш экспэрымэнтальным спосабам «ліхаманкавай фіксацыі вольнай плыні маўленьня» на працягу трынаццаці дзён студзеня 2026 года.
Выданьне праілюстраванае фатаздымкамі з архіву аўтара, утрымлівае мноства постпаэтычных тэкстаў і нецэнзурную лексіку.
НАБЫЦЬ: https://ril.rozum.media
З аўтографам: https://buymeacoffee.com/saybeat/e/549660
Пра кнігу ў мэдыях:
https://belsat.eu/94208662/pismennik-maks-shchur
https://www.svaboda.org/a/33766580.html
З анатацыі выдаўца:
«Вельмі файная кніжка зь вельмі незвычайным зьместам.
Гэта кніга пра гнеў, страх, вуліцы, памяць, каханьне і чалавека, які спрабуе не страціць сябе ў сьвеце, што расколваецца на вачах.
Асабістыя ўспаміны, у якіх вельмі лёгка пазнаць наш час і сябе.
Плынь думак аўтара нясе, як горная рака, — праз хваляваньні 2019–2020 гадоў, ад адной рэвалюцыі да другой. Як усё пачыналася і чым скончылася? І ці скончылася ўвогуле?
Кожная рака імкнецца да мора-акіяну. Што будзе далей?
Адказы — у новай кнізе Макса Шчура».
Запрашаем!
Advertisement

Event venue

U Lužického semináře, 118 00 Praha, Česko, U Lužického semináře 105/30, 118 00 Praha, Česko, Prague, Czech Republic

Tickets
Concerts, fests, parties, meetups — all the happenings, one place.

Ask AI if this event suits you

Keep the plans coming

More events in Prague

HALLOWEEN

Sat, 31 Oct at 01:00 pm Plzeňská 8, 15000 Prague, Czech Republic

Halówen 2026

Sat, 31 Oct at 01:30 pm Hřbitov Dolní Počernice, 190 12 Praha, Česko

Dýňobraní

Sat, 31 Oct at 02:00 pm Náměstí Smiřických 53, 28163 Kostelec nad Cernymi Lesy, Czech Republic

Prague is happening.

See everything else that’s on — concerts, markets, comedy and more.