#StayHappening
Sun Nov 29 2026 at 03:00 pm to 03:50 pm UTC+01:00

«Пра што маўчала Беласточчына?» — Анэта Прымака-Онішк пра гісторыю, якую спрабавалі зацерці

  • Targi Książki Historycznej · Warsaw
\u0411\u0456\u0431\u043b\u0456\u044f\u0442\u044d\u043a\u0430 Kamunikat Publisher / Host Бібліятэка Kamunikat
Share
\u00ab\u041f\u0440\u0430 \u0448\u0442\u043e \u043c\u0430\u045e\u0447\u0430\u043b\u0430 \u0411\u0435\u043b\u0430\u0441\u0442\u043e\u0447\u0447\u044b\u043d\u0430?\u00bb \u2014 \u0410\u043d\u044d\u0442\u0430 \u041f\u0440\u044b\u043c\u0430\u043a\u0430-\u041e\u043d\u0456\u0448\u043a \u043f\u0440\u0430 \u0433\u0456\u0441\u0442\u043e\u0440\u044b\u044e, \u044f\u043a\u0443\u044e \u0441\u043f\u0440\u0430\u0431\u0430\u0432\u0430\u043b\u0456 \u0437\u0430\u0446\u0435\u0440\u0446\u0456
Advertisement
🌫️ «Пра што маўчала Беласточчына?» — Анэта Прымака-Онішк пра гісторыю, якую спрабавалі зацерці

📌 Месца і час сустрэчы:
📅 29 лістапада 2026 (нядзеля)
🕒 15:00 — 15:50
📌 Sala Kinowa
📍 Arkady Kubickiego, Каралеўскі замак у Варшаве (уваход з боку вул. Grodzkiej).

📚 Прэзентацыя кнігі Анэты Прымакі-Онішк «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша»
🎤 Сустрэча з Аўтаркай
🎙️ Мадэратар: Яраслаў Іванюк
🏛️ У межах XXXIV Targi Książki Historycznej ў Варшаве адбудзецца сустрэча з вядомай польскай журналісткай і пісьменніцай беларускага паходжання Анэтаю Прымакaй-Онішк.

🕯️ Чаму трагічныя старонкі гісторыі беларусаў Беласточчыны дзесяцігоддзямі заставаліся па-за афіцыйнай гістарычнай памяццю Польшчы і Беларусі? Чаму пра перажытае маўчалі нават у сем'ях? І ці можна сёння вярнуць памяць пра падзеі, якія многія хацелі б назаўсёды забыць?
Адказы на гэтыя пытанні Анэта Прымака-Онішк шукае ў сваёй кнізе «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша».
📜 Гэта кніга пра няпростую гісторыю беларуска-польскага памежжа, пра бежанства, пасляваенныя перасяленні, гвалт, страх і маўчанне. Пра людзей, якія перажылі трагедыі, але часта не маглі ці не адважваліся расказаць пра іх нават уласным дзецям.

💬 «Я заўсёды ведала, што мой дзед быў забіты ў маі 1945 года ва ўласным доме пад Кузніцай. "Бандай", — заўсёды дадавалі сцішаным голасам. Мне не гаварылі, што пра гэта трэба маўчаць, я і сама выдатна разумела».
З гэтай сямейнай гісторыі пачалося асабістае расследаванне аўтаркі. Насуперак перасцярогам не раздзіраць старыя раны яна вырашыла даведацца праўду пра падзеі, якія на дзесяцігоддзі засталіся ў цені.

🔎 Анэта Прымака-Онішк ездзіла па падляскіх вёсках, сустракалася са сведкамі і нашчадкамі ўдзельнікаў трагічных падзей, вывучала архіўныя дакументы, параўноўвала асабістыя ўспаміны з афіцыйнымі версіямі гісторыі.
Так нарадзілася кніга не толькі пра мінулае, але і пра тое, як гэтае мінулае працягвае ўплываць на сённяшнія адносіны паміж людзьмі, супольнасцямі і народамі.

🇧🇾 Асаблівае месца ў кнізе займаюць лёсы беларусаў Беласточчыны — супольнасці, чый гістарычны досвед доўгі час заставаўся на ўзбочыне як польскага, так і беларускага гістарычнага аповеду.

📖 Ці можна расказаць пра складаныя падзеі мінулага без падзелу людзей на «герояў» і «здраднікаў»? Як захаваць памяць пра ахвяр і не ператварыць гісторыю ў інструмент новых канфліктаў? Якое месца павінна заняць гісторыя беларусаў Падляшша ў агульнабеларускай гістарычнай памяці?

Пра гэта, а таксама пра працу над кнігай, пошук сведкаў і забытых гісторый мы пагаворым з Анэтаю Прымакaй-Онішк падчас сустрэчы ў Варшаве.
🎙️ Размову з аўтаркай правядзе Яраслаў Іванюк.
✍️ Удзельнікі прэзентацыі змогуць задаць пытанні пісьменніцы, набыць кнігу «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» і атрымаць аўтограф.

📚 Пасля сустрэчы можна будзе таксама набыць іншую вядомую кнігу Анэты Прымакі-Онішк — «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» — у польскай і беларускай моўных версіях.

📌 Месца і час сустрэчы:
📅 Нядзеля, 29 лістапада 2026 года
🕒 15:00–15:50
🏛️ Sala Kinowa
📍 Arkady Kubickiego, Каралеўскі замак у Варшаве (уваход з боку вул. Grodzkiej).

🇧🇾 Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беласточчыны, лёсам беларусаў Падляшша і захаваннем нашай гістарычнай памяці.

Пасля сустрэчы аўтографсесія:
📅 29 лістапада 2026 (нядзеля)
🕒 16:00 — 17:00
📍 📖 Стэнд № 65 — Arkady Kubickiego, Каралеўскі замак у Варшаве (уваход з боку вул. Grodzkiej).
🇧🇾 Забытая гісторыя не перастае існаваць. Яна працягвае жыць у памяці сем'яў — нават тады, калі нават яны пра яе маўчаць.
Advertisement

Event venue

Targi Książki Historycznej, Loewentin - Żegluga Warszawska, ulica Kanonia, 00-285 Warszawa, Polska, Warsaw, Poland

Tickets
Concerts, fests, parties, meetups — all the happenings, one place.

Discover more events by tag

Ask AI if this event suits you

Keep the plans coming

More events in Warsaw

Warsaw is happening.

See everything else that’s on — concerts, markets, comedy and more.