Advertisement
Свежанькі, гарачанькі наклад «Свіней» ляціць з друкарні да свайго чытача! Страшна сказаць — кніга выйшла чатыры гады таму і за гэты час абляцела амаль увесь свет. «Свіней» чыталі ў Бразілі, Аўстраліі, Іраку, Паўднёвай Карэі, нават у Беларусі чыталі «Свіней». Запрашаю разам адсвяткаваць свежы наклад кнігі і паразмаўляць пра ўсё на свеце. Ёсць адчуванне, што «Свінні» за тыя некалькі год настаяліся, абраслі свежанькім кантэкстам і цяпер гэта ўжо манструозныя парсюкі не з мастацкага сюжэту, а рэальнага жыцця!
Мадэратаркай гэтага свята абсурду будзе няўрымслівая энерджайзерка і адданая фанатка «Свіней» Крысціна Дробыш. Прыходзьце весяліцца, смяяцца, жартаваць і кпіць — так і перажывем гэтыя дурныя часы!
Advertisement
Event Venue
ulica Foksal 11, 00-372 Śródmieście, Polska, ulica Foksal 11, 00-372 Śródmieście, Polska, Warsaw, Poland
Tickets
Concerts, fests, parties, meetups - all the happenings, one place.











