Advertisement
28 сакавіка 2026 года ў Варшаве адбудзецца маштабнае святкаванне 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.Пачатак — а 16:00 на Plac Trzech Krzyży. Тут прагучаць выступы палітыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў.
Пасля ўдзельнікі, несучы вялізны 330-метровы нацыянальны сцяг, накіруюцца ў вялікае шэсце праз цэнтр горада да Plac Zamkowy.
Фінальнай кропкай падзеі традыцыйна стане Plac Zamkowy, дзе працягнецца праграма. Тут чакаюцца:
• выступы палітыкаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці;
• канцэрт;
• святочны кірмаш і сустрэчы з сябрамі.
Гэта дзень нашай гісторыі, культуры і салідарнасці.
Далучайцеся — адзначым свята разам! 🤍❤️🤍
Advertisement
Event Venue
Plac Trzech Krzyży w Warszawie, Warsaw, Poland
Tickets
Concerts, fests, parties, meetups - all the happenings, one place.











