Advertisement
9 кастрычніка Вільню наведае прэзідэнт Саюза журналістаў Украіны, рэдактар, інтэлектуал, заслужаны журналіст Украіны Сяргей Таміленка.Рэгістрацыя -> https://forms.gle/VLgv6axkx1CUcFxs6
З першых гадзін поўнамаштабнага ўварвання НСЖУ ўключылася ў эвакуацыю і дапамогу журналістам і рэдакцыям медыя, па ўсёй Украіне была створаная сетка Цэнтраў журналісцкай салідарнасці, запушчаныя шматлікія праграмы дапамогі.
Украінскія журналісты гераічна працягваюць асвятляць падзеі ў сваёй краіне, нягледзячы на штодзённы рызык, неўладкаванасць і істотныя праблемы з фінансамі ў ваенны час. Нягледзячы на гэта, Беларусь застаецца ў фокусе ўвагі ўкраінскіх медыя.
Падчас сустрэчы з Сяргеем Таміленкам пагаворым пра тое:
- якім досведам украінскія журналісты могуць падзяліцца з беларусамі;
- дзе месца беларусаў і беларусак у гэтай вайне і супрацьстаянні;
- па якой лініі праходзіць цывілізацыйны разлом паміж Захадам і Усходам і як нам – украінцам, беларусам, літоўцам, латышам, эстонцам – разам абараніць свае цывілізацыі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў шчыра запрашае калег і ўсіх зацікаўленых.
Калі: 9 кастрычніка (чацвер), 19:00
Дзе: Цэнтр Вільні. Уваход вольны.
Просім ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА https://forms.gle/VLgv6axkx1CUcFxs6
🤍❤️🤍💛💙
Advertisement
Event Venue & Nearby Stays
Vilnius, Lithuania