Advertisement
Пазыўныя нашага радыё зноў у касмічным эфіры! Культавы спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата – журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але ў нейкі момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок – адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік – кнігай, кніга – спектаклем. Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі – гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою.Адразу ўзнікае пытанне, ці гэта той самы “Прудок”?
Рэжысёр адказвае:
“Той і не той. Адкажу словамі з кнігі «Радзіва Прудок»: На Палессі жыве таямнічы Той, які пра ўсе ведае… Напрыклад, калі паляшук хоча, каб яго словы мелі большую вартасць, ён лёгка прыпісвае іх Тою. “Як Той кажа, “Як Той сказаў”. Праз недастатковую вывучанасць з’явы цяжка вызначыць, якія афарызмы належаць непасрэдна Тою, а якія былі прыдуманы хітраватым мясцовым насельніцтвам”.
Легендарны акцёрскі склад:
Міхась ЗУЙ, Святлана АНІКЕЙ, Зміцер ЕСЯНЕВІЧ
Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін
Спектакль ідзе на беларускай мове
Advertisement
Event Venue & Nearby Stays
Terminal Kultury Gocław - filia CPK, ulica Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24, 03-982 Praga-Południe, Polska,Warsaw, Poland
Tickets