Advertisement
Гурт Relikt вяртаецца з матэрыялам, які адкрывае абсалютна новы раздзел у іх гісторыі. Альбом «Ramantyzm» — гэта адыход ад фолк-матываў на карысць цалкам аўтарскіх, прагрэсіўных кампазіцый. Гэта музыка шчыльная, эмацыйная і сталая — ідэальная для тых, хто шукае ў гуках гісторыі пра сучасны свет, эміграцыю і пошук унутранай свабоды.Слухайце альбом «Ramantyzm» тут: https://band.link/_ramantyzm
За звядзенне і мастэрынг альбома адказваў Mario Quintero - лідар гурта Spotlights і артыст лэйбла Ipecac Recordings, які належыць легендзе року Майку Патану (Faith No More). Quintero надаў новым творам Relikt унікальнае сусветнае гучанне, дзе магутны драйв сустракаецца з атмасфернай прасторавай аўрай.
Чаго чакаць на канцэрце?
- Эвалюцыі, а не рэвалюцыі: Нягледзячы на стылістычныя змены, Relikt захаваў сваё «музычнае ДНК». Гэта ўсё тыя ж гіпнатычныя рыфы і ўвага да дэталяў, за якія фанаты палюбілі гурт шмат гадоў таму.
- Глыбокіх сэнсаў: Тэксты напоўнены «пасхалкамі» - ад цытат Адама Міцкевіча да беларускіх коміксаў «Дзе жылі бурсонікі?» з 90-х.
- Аўтэнтычнасці: Гурт, які знайшоў свой новы дом у Варшаве, дзеліцца досведам, блізкім кожнаму з нас.
Гэта не проста чарговы канцэрт - гэта запрашэнне ў свет «вандроўнікаў над морам туману», дзе музыка дапамагае знайсці шлях да святла.
Advertisement
Event Venue
Oficialus Alaus Namai puslapis, A. Goštauto g. 8,Vilnius, Lithuania
Tickets
Concerts, fests, parties, meetups - all the happenings, one place.











