Advertisement
																								 
											
                  	
                       Не сакрэт, што ў Паўночнай Каралiне беларускія музыкі — рэдкія госці. Але вядома, што многiя з вас сумуюць па жывой беларускай музыцы. Таму мы маем для вас нешта цiкавае!!!Запрашаем кожнага на музычную беларускую вечарыну.
Гэта цудоўная магчымасць збавіць час сярод сваіх людзей, паслухаць і паспяваць разам, пагутарыць, а мо нават і патанчыць 😎
Будзем граць каверы на:
* N.R.M.
* J-Mors
* Brutto
* Nizkiz
* Вайцюшкевіча
* ...і не толькі!
Фармат вечарыны: Потлак! Каб было смачна і весела, калі ласка, захапіце з сабой прысмакі ці напоі.
Калі ➡️ 15 лістапада, субота
Open door 6 pm
Пачатак 6.30 pm
Дзе? ➡️ 10217 Glencrest Drive, Huntersville, NC 28078
Пажаданы данат з дарослых $20
Дзеткам да 13 год - уваход вольны
🚨 УВАГА: ДВА ІВЭНТЫ Ў АДЗІН ДЗЕНЬ!
15 лістапада зранку пройдзе Беларускі 5k марафон. Гэта ўнікальная магчымасць прыехаць у Шарлат і трапіць на два крутыя беларускія iвенты за адзін дзень.
                  			Advertisement
																								 
											
                  	
                    Event Venue & Nearby Stays
10217 Glencrest Dr, Huntersville, NC 28078, United States
 
								
									Concerts, fests, parties, meetups - all the happenings, one place. 
								
							










