Advertisement
25 лістапада у Цюрыху с акустычным канцэртам выступіць Андрусь Такінданг. Андрусь Такінданг - беларускі мастак і музыка гуртоў "Recha", "Harotnica". За час пратэстаў-2020 "Recha" адыграла блізу 60 канцэртаў.
Андрусь разам са скрыпачом зайграе ў акустычным фармаце песні з новага альбому "Мір і Супакой". Альбом можна паслухаць на Spotify і паглядзець аўтарскія кліпы на YouTube канале Андруся https://youtube.com/playlist?list=PLqMI12kyyUQdM-xEmB5qH0HmJltAHa5XY&si=-QCubi7p6IN6jVLA
Альбом "Мір і Супакой" - гэта мінорны роздум над сучаснымі абставінамі жыцця беларусаў.
Але канцэрты Андруся не абмяжуюцца лірычнасцю і задуменнасцю. Артыст рыхтуе таксама і бадзёрыя, іранічныя песні са сваіх папярэдніх праектаў. Троху пасумуем, а пасля парадуемся, пасмяемся, патанчым і супольна паспяваем.
🗓25 лістапада 2024, панядзелак, 19:00
📍Punto de Encuentro, Josefstrasse 102, 8005 Zürich
Уваход вольны, данаты вітаюцца.
Advertisement
Event Venue & Nearby Stays
Punto de encuentro, Josefstrasse 102, 8005 Zürich, Schweiz,Zürich, Switzerland, Zurich